Прэмія Джорджа Фостэра Пібадзі (), прэмія Пібадзі (), або Пібадзі () — штогадовая міжнародная прэмія за выбітны ўнёсак у радыё і тэлебачанне. Упершыню была ўручана ў 1941 годзе і з’яўляецца адной з найстарэйшых прэмій у масмедыя. Прэмія Пібадзі першапачаткова ўручалася толькі за заслугі ў галіне радыё, але з 1948 года ўручаецца і ў галіне тэлебачання. У канцы 1990-х гадоў была дададзеная катэгорыя Сусветнай павуціны.
Ідэю стварэння прэміі прапанаваў Ламбдзін Кей — адзін з кіраўнікоў радыё WSB у Атланце. Прэмія названа ў гонар бізнэсмэна і філантропа Джорджа Фостэра Пібадзі, які ахвяраваў сродкі на рэалізацыю прэміі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Тэлевізійныя прэміі ЗША