Веймарская Вышэйшая школа музыкі імя Франца Ліста () — вышэйшая музычная навучальная ўстанова Германіі, размешчаная ў Веймары.
Створана ў 1872 годзе Карлам Мюлерхартунгам як Веймарская аркестравая школа — першая музычная школа Германіі, арыентаваная не на сольнае, а на аркестравае музіцыраванне. Першапачатковымі спецыялізацыямі школы былі аркестравыя інструменты, клавір і дырыжыраванне, пазней дадаліся вакал, у тым ліку оперны, кампазіцыя і, у пэўны перыяд, тэатральныя спецыяльнасці. У 1930 годзе школа атрымала назву Вышэйшай, у 1956 годзе — цяперашняе найменне. Крыніцы