Хасэ́ Франсі́ска дэ Сан-Марці́н-і-Маторас (; * 25 лютага 1778, Япею; † 17 жніўня 1850, Булонь, Францыя) — аргенцінскі рэвалюцыянер, генерал, нацыянальны герой Аргенціны.

Сан Марцін нарадзіўся ў іспанскай сям’і ў Япею ў віцэ-каралеўстве ла-Плата, сучасная Аргенціна. Рос у Іспаніі, потым пайшоў на службу ў іспанскую армію, даслужыўся да афіцэрскага чыну. Менавіта ў час службы, якой ён аддаў каля дваццаці гадоў жыцця, Сан-Марцін паступова пераходзіць на пазіцыі змагароў за незалежнасць у іспанскіх калоніях Паўднёвай Амерыкі.

У 1812 годзе Сан-Марцін вяртаецца ў Аргенціну, дзе пачынае падрыхтоўваць і абучваць рэвалюцыйную армію для барацьбы з іспанскімі ўладамі. У 1817 годзе Сан-Марцін пераходзіць з войскам паўстанцаў праз Анды, разбівае іспанскую армію ў бітве пры Чакабука і захапляе чылійскую сталіцу Сант’яга. У 1818 годзе, пасля вырашаючай перамогі над іспанскімі раялістамі ў бітве пры Майпу, Сан-Марцін прыводзіць да ўлады нацыянальны ўрад, адмовіўшыся ад пасады прэзідэнта на карысць чылійскага генерала Бернарда О’Хігінса.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Хосе де Сан Мартин, Хронос, Библиографический указатель Музей у доме Хасэ дэ Сан Марціна ў Булоні (Францыя)

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Перу Катэгорыя:Военачальнікі Перу Катэгорыя:Военачальнікі Аргенціны Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Аргенціны Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Перу Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Чылі Катэгорыя:Прэзідэнты Перу