Марыяна фон Вілемер (, пры нараджэнні Марыяна Пірнгрубер або Марыяна Юнг; , , эрцгерцагства Аўстрыя над Энсам — , ) — аўстрыйская актрыса і танцорка, паэтэса. Ва ўзросце 14 гадоў пераехала ў Франкфурт-на-Майне і выйшла замуж за банкіра Ёгана Якаба фон Вілемера.
Ёган Вольфганг Гётэ ўвекавечыў трэцюю жонку свайго сябра Марыяну фон Вілемер у «Кнізе Зулейкі» ў «Заходне-ўсходнім дыване». Сярод шматлікіх муз паэта Марыяна фон Вілемер аказалася яго адзіным сааўтарам: як стала вядома пазней, у «Дыван» увайшлі і некаторыя вершы Марыяны. Крыніцы