Мікалай Іванавіч Агафонаў (нар. , г. Мінск) — беларускі мастацтвазнавец, мастак.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Мінску. Скончыў у 1974 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1986 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1980 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года.
Жыве ў г. Мінску.
Прафесійная дзейнасць Друкуецца з 1982 года. Аўтар публікацый па праблемах сучаснага беларускага мастацтва. Асноўныя творы: артыкулы «У майстэрню не вярнуўся», «У мастацкіх каталогах значыцца», «Няма праблем?», «Першая свабодная», «Думаць пра будучыню», нарысы пра А. Астаповіча, А. Карніцкага, Л. Рана. Заснавальнік рускамоўнага сайта «Словарь терминов изобразительного искусства с иллюстрациями».
Выканаў шэраг прац у галіне плаката і акварэлі, а таксама графічных партрэтаў і экслібрысаў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Сайт «Словарь терминов изобразительного искусства с иллюстрациями»
Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі-плакатысты Беларусі Катэгорыя:Экслібрысісты Беларусі