Уладзімір Аляксандравіч Шыпіла () — беларускі гісторык, гістарычны антраполаг, паэт.
Біяграфія Сын паэтаў Аляксандра і Людмілы Шыпілаў, сястра Наталля таксама паэтка і спявачка.
Вершы Уладзіміра Шыпілы публікуюць у «Дзеяслове»Уладзімір Шыпіла. Ці вернуцца ўражанні былыя?.. Вершы // Дзеяслоў № 112, 2021. — С. 170., дэбютаваў вершамі ў друку ў 2013 годзе таксама ў «Дзеяслове»Уладзімір Шыпіла Тэрмінал твайго пачуцця // Дзеяслоў № 63, 2013. — С. 211—214.. У 2014—2015 гадах паэт напаткаў творчы крызіс. Удзельнік імпрэз мясцовых літаратурных суполак. Тэксты Шыпілы публікуе беластоцкая «Ніва»Уладзімір Шыпіла Водгук на кнігу Вітаўта Мартыненкі «Прадмовы й Пасьляслоўі» // Ніва № 47 (3471), 20 лістапада 2022..
Скончыў гістарычны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістратуру, аспірантуру. Вучыўся ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, потым малодшы навуковы супрацоўнік (2016), навуковы супрацоўнік аддзела антрапалогіі Інстытута гісторыі. Займаецца гістарычнай фізічнай антрапалогіяй.
У 2017 годзе далучыўся да акцыі ў абарону Курапат ад забудовы ў ахоўнай зоне мемарыяльнага комплексу.
У 2020 годзе, 13 кастрычніка, разам з іншымі навукоўцамі ў абедзенны перапынак удзельнічаў у мірнай акцыі на цэнтральным ганку Акадэміі навук, трымаў у руках аркуш з цытатамі антыбелалерускага артыкула кіраўнікоў НАН Беларусі — акадэмікаў Кавалені і Гусакова. Схоплены АМАПам, адбыў 7 сутак зняволення на Акрэсціна і ў Жодзіне. Пасля гэтага звольнены з 1 студзеня 2021 года з Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У падтрымку Шыпілы і яшчэ некалькіх звольненых калег больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі Зварот супраць рэпрэсій. Таксама ў падтрымку Шыпілы падпісалі зварот польскія навукоўцы.
З лютага 2021 года жыве ў Польшчы.
У 2021 годзе — стыпендыят Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук і .
Крыніцы
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Антраполагі Беларусі