Visa Inc. — амерыканская транснацыянальная карпарацыя, якая займаецца абслугоўваннем электронных пераводаў сродкаў праз аплатныя карткі па ўсім свеце.Visa . Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Сан-Францыска, Каліфорнія.
Visa не выпускае карткі самастойна, не прадастаўляе крэдыты і не вызначае сумы збораў для карыстальнікаў. Бізнес кампаніі пабудаваны на продажы плацежных прадуктаў пад маркай Visa іншым фінансавым установам, якія далей прапаноўваюць іх уласным кліентам.
Visa была заснавана ў 1958 годзе кампаніяй Bank of America як сервіс крэдытных картак BankAmericard. Available through SpringerLink. Канкурэнцыя з Master Charge (цяпер Mastercard) змусіла Bank of America да прапановы сервіса іншым фінансавым установам у 1966 годзе. У 1970 годзе быў створаны кааператыў банкаў-эмітэнтаў, сервіс перастаў кантралявацца непасрэдна праз Bank of America. Перайменаванне ў Visa адбылося ў 1976 годзе.
Транзакцыі Visa па ўсім свеце праходзяць праз адзін з чатырох цэнтраў апрацоўкі даных, кожны з якіх моцна абаронены ад стыхійных бедстваў, злачынцаў і тэрарызму, можа працаваць незалежна ад іншых і апрацоўваць да 30 000 адначасовых транзакцый кожную секунду. This article is authored by a Forbes staff member.
Visa з’яўляецца другой па велічыні ў свеце карткавай плацежнай арганізацыяй, пасля таго, як у 2015 годзе яе апярэдзіла кітайская UnionPay. Аднак, паколькі поспех UnionPay заснаваны галоўным чынам на памеры яе ўнутранага рынку ў Кітаі, Visa па-ранейшаму лічыцца дамінуючай у астатнім свеце, дзе ёй належыць каля 50 % плацяжоў.
У 2015 годзе выданне Nilson Report, якое адсочвае індустрыю крэдытных картак, паказала, што глабальная сетка Visa апрацавала 100 мільярдаў транзакцый на працягу 2014 года з агульным аб’ёмам 6,8 трлн долараў ЗША.
Гл. таксама Аплатная картка American Express
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Транснацыянальныя карпарацыі ЗША Катэгорыя:Фінансавыя кампаніі ЗША Катэгорыя:Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Нью-Ёркскай біржы Катэгорыя:Гандлёвыя маркі ЗША Катэгорыя:Плацежныя сістэмы