Раніцай 26 кастрычніка 2024 года Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) пачала наносіць авіяўдары па ваенных аб’ектах у Іране. У атацы задзейнічаны звыш 100 самалётаў, у тым ліку стэлс-знішчальнікі F-35. Атакі сталі адказам на іранскія ўдары па Ізраілю ў пачатку месяца. Аперацыя атрымала назву «Дні пакаяння».

Дзяржаўная тэлевізійная служба Ірана распаўсюдзіла паведамленні аб гуках выбухаў па ўсім Тэгеран. Атака, відавочна, была накіраваная на склад зброі і казармы. Паведамлялася таксама пра выбухі ў горадзе Карадж, размешчаным на захад ад Тэгерана. Акрамя таго, выбухі былі чутныя паблізу Мешхеда, Керманшаха, Зенджана.

Гэта першая ў гісторыі ваенная аперацыя на тэрыторыі Ірана, за якую Ізраіль афіцыйна ўзяў адказнасць.

Крыніцы

Катэгорыя:Падзеі 26 кастрычніка Катэгорыя:Кастрычнік 2024 года Катэгорыя:Ірана-ізраільскі канфлікт