Адраджэ́ннеРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 18). (, ) — былая вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Збароўскага сельсавета.
Размяшчалася за 4 км на поўдзень ад в. Ходасавічы Збароўскага сельсавета. Недалёка працякае рака Дняпро.
Гісторыя Населены пункт быў вядомы з XVI стагоддзя, у 1930-я гады тут арганізавалі калгас. Вёска на тэрыторыі Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Перад вайной у вёсцы пражывала 140 чалавек. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ў баях за населены пункт і наваколлі загінулі 69 савецкіх салдат. Гітлераўцы падчас карнай аперацыі 23 верасня 1943 г. загубілі 61 жыхара і спалілі вёску (25 двароў). Пасля вайны не адрадзілася. У 1970 годзе на магіле ахвяр фашызму ўсталяваны абеліск. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Памятныя мясціны Абеліск на магіле ахвяр фашызму (1970)
Крыніцы
Спасылкі
Белорусская энциклопедия. Возрождение Топографическая карта Беларуси. Возрождение