Аляксандра Пятроўна Галубкіна (1 красавіка 1900, Варшава — ?) — беларуская мастачка.
Біяграфія Руская. Нарадзілася 1 красавіка 1900 года ў Варшаве, дзе атрымала першапачатковую адукацыю. У 1921—1926 гадах вучылася ў Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце ў Ленінградзе. Дыпломная праца «Прачка» і эскіз «1925 год. Вышэй вытворчасць».
З таго часу працавала настаўніцай малявання ў Гомелі. Належала да ліку нешматлікіх у Беларусі прадстаўнікоў найбольш «левага» крыла неарэалістаў і вызначалася асаблівай свежасцю замыслаў і выканання.
У 1927 годзе ўвайшла ў новастворанае Гомельскае аддзяленне Усебеларускага аб’яднання мастакоў. Удзельніца выставак з 1927 года. У гэтым годзе Галубкіна прымала ўдзел у 2-й Усебеларускай мастацкай выстаўцы, дзе экспанавала некалькі эскізаў.
У Беларускім дзяржаўным музеі захоўвалася яе карціна «Жніво», напісаная ў 1928 годзе па дзяржаўным заказе на тэму «Чалавек за працай».
Далейшы лёс невядомы.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя