Міжнародная кансультатыўная група па пошуку і выратаванню, ІНСАРАГ () — міжнародная арганізацыя, якая займаецца пошукам і выратаваннем. Сакратарыят знаходзіцца ў складзе Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў.
Была створана ў 1991 годзе. Яе ўзнікненню папярэднічалі землетрасенні 1988 года ў Спітаку і 1985 года ў Мехіка.
Мандат ІНСАРАГ прадугледжвае: распрацоўку эфектыўных міжнародных і аператыўных стандартаў па пашукова-выратавальным аперацыям у гарадскіх умовах, паляпшэнне супрацоўніцтва і каардынацыі паміж міжнароднымі выратавальнымі групамі ў месцах бедства, распрацоўку стандартызаваных рэкамендацый і працэдур, абмен перадавым вопытам сярод нацыянальных і міжнародных выратавальных груп, вызначэнне стандартаў для мінімальных патрабаванняў міжнародных для пашукова-выратавальных аперацый.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт INSARAG INSARAG - Даведнік USAR Што такое INSARAG?
Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1991 годзе Катэгорыя:Спецыялізаваныя ўстановы ААН