«Dropkick Murphys» (вымаўляецца ) — амерыканскі -гурт. Калектыў быў заснаваны ў 1996 годзе Майкам Маккалганам, Кенам Кейсі і Рыкам Бартанам у Бостане, Масачусетс. На творчасць гурта паўплывалі такія калектывы, як «The Clash», «The Pogues», AC/DC, «Swingin’ Utters» і «». Песні групы папулярныя сярод шматлікіх сацыяльных рухаў, грамадзскіх арганізацый і актывістскіх субкультур. На працягу творчага шляху склад калектыву неаднаразова змяняўся. Былыя ўдзельнікі «Dropkick Murphys» самі ўтварылі іншыя вядомыя гурты.

Усе ўдзельнікі «Dropkick Murphys» шануюць культурныя і гістарычныя традыцыі ірландскага народа. Калектыў штогод выступае ў Бостане на нацыянальным свяце Дня святога Патрыка.

Некаторыя песні гурта сталі папулярныя ў спартовым асяроддзі, у прыватнасці сярод хакейных і бейсбольных клубаў, і часта гучаць падчас правядзення дамашніх матчаў і чэмпіянатаў.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Do or Die (1998) The Gang's All Here (1999) Sing Loud, Sing Proud! (2001) Blackout (2003) The Warrior's Code (2005) The Meanest of Times (2007) Going Out in Style (2011) Signed and Sealed in Blood (2013) 11 Short Stories of Pain & Glory (2017) Turn Up That Dial (2021) This Machine Still Kills Fascists (2022) Okemah Rising (2023) For the People (2025)

Гл. таксама

Фолк-рок Фолк-панк Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:Панк-рок-гурты ЗША Катэгорыя:Музычныя калектывы 1990-х Катэгорыя:Музычныя калектывы 2000-х Катэгорыя:Музычныя калектывы 2010-х