Уладзіслаў Андрэевіч Бумага, вядомы пад псеўданімам Улад А4 або A4 (нар. 5 чэрвеня 1996, Мінск, Беларусь) — беларускі і расійскі відэаблогер, спявак, уладальнік каналаў «А4» і «А5» на YouTube, інстаблогерhttps://interfax.by/news/stil_zhizni/razvlecheniya_i_otdykh/1269971/ . Намінант рэйтынгу Forbes «30 самых перспектыўных расіян да 30 гадоў» у катэгорыі «Новыя медыя»https://www.forbes.ru/karera-i-svoy-biznes-photogallery/398493-ot-morgenshterna-do-kostornoy-samye-perspektivnye.
Біяграфія
Улад Бумага нарадзіўся 5 чэрвеня 1996 года ў Мінску ў сям’і настаўніцы пачатковых класаў і інжынера. Дзевяць гадоў захапляўся хакеем, гуляючы нападаючым у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе «Дынама» і «Юнацтва». Год трэніраваўся ў Чэхіі. Пасля траўмы сышоў са спорту.
Асабістае жыццё У адносінах з відэаблогеркай і спявачкай Юліяй Гадуновайhttps://sputnik.by/event/20170913/1030783094/kto-takoj-vlad-bumaga.html. 8 мая 2024 года ў іх нарадзілася дачка Алівія.
Спрэчка У 2021 годзе амерыканскія ютуберы MrBeast і JustDustin абвінавацілі Бумагу у плагіяце і капіраванні мініяцюр і ідэй відэа без дазволу стваральнікаў арыгінальнага відэа.
Фігура з украінскай базы «Міратворец» за ўдзел у мерапрыемствах якія падтрымліваюць інфармацыйную палітыку Расіі і распаўсюджванне расійскай прапаганды.
Дыскаграфія
Міні-альбомы 2020 — «Детские песни»https://www.cosmo.ru/lifestyle/news/27-09-2020/premera-alboma-populyarnogo-blogera-vlada-bumagi-detskie-pesni/
Сінглы 2018 — «Батя»https://afisha.tut.by/news/anews/604259.html 2019 — «Огонь» (feat. Каця Адушкіна)https://afisha.tut.by/news/anews/639824.html 2019 — «Каспер Бой»https://afisha.tut.by/news/anews/639824.html 2019 — «Офишлбывший»https://nvdaily.ru/info/185392.html 2019 — «Песня про осень» 2022 — «Новогодняя песня» (feat. The Limba, Jony, Ягор Крыд) 2024 — «ЛАМА МАМА» 2025 — «Почему молчат твои глаза»
Зборнікі 2021— «К мечте»
Катэгорыя:Відэаблогеры Беларусі Катэгорыя:Відэаблогеры Расіі Катэгорыя:Ютуберы Беларусі Катэгорыя:Каналы на YouTube, створаныя ў 2014 годзе Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі