Парламенцкія выбары ў Грузіі (2024) — парламенцкія выбары ў аднапалатны Парламент Грузіі, якія прайшлі 26 кастрычніка 2024 года.
Выбарчая сістэма Парламент Грузіі складаецца са 150 дэпутатаў, якія абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін.
Папярэднія выбары 2020 года праходзілі па змешанай сістэме: 120 дэпутатаў абіраліся па прапарцыйнай сістэме, 30 — па мажарытарнай у аднамандатных акругах. Згодна з канстытуцыйнымі папраўкамі, прынятымі 26 верасня 2017 года, выбары пройдуць па прапарцыйнай сістэме з 5-працэнтным бар’ерам для праходу палітычных партый у парламент. Калі ні адна з партый не набярэ большасць месцаў, то неабходна будзе сфарміраваць кааліцыйны ўрад. Пры невыкананні патрабаванняў цягам двухтыднёвага тэрміну, прэзідэнт мае права распусціць парламент і прызначыць новыя выбары.
У 2020 годзе была ўведзеная гендэрная квота ў 25%, якая азначае, што партыйныя спісы абавязаны ўключаць у сябе жанчын на кожнай чацвёртай пазіцыі, аднак у красавіку 2024 года гендэрныя квоты былі адменены. 6 лютага 2023 года Выбарчая камісія Грузіі прыняла пастанову, якая ўводзіць сістэму электроннай рэгістрацыі выбаршчыкаў і галасавання на большасці выбарчых участкаў.
Вынікі 99.646% бюлетэняў апрацавана Партыя / Кааліцыя Галасоў % Месц +/– «Грузінская мара»1 117 480 54,09 89 1 Кааліцыя за перамены 225 680 10,92 18 17 Адзінства — Нацыянальны рух 209 137 10,12 17 17 «Моцная Грузія» 181 424 8,78 14 9 «За Грузію» 160 354 7,76 12 6 «Новы палітычны цэнтр — Гірчы» 62 217 3,01 0 4 Альянс патрыётаў Грузіі 50 463 2,44 0 4 Лейбарысцкая партыя Грузіі 15 057 0,73 0 1 «Змяніць Грузію» 12 565 0,61 0 «Еўрапейскія дэмакраты» 8036 0,39 0 «Грузінскае адзінства» 4503 0,22 0 новая партыя «Свабодная Грузія» 4149 0,20 0 новая партыя Партыя грузінскага адзінства і развіцця 3950 0,19 0 новая партыя Сакартвэла 2775 0,13 0 новая партыя «Мы» 2595 0,13 0 новая партыя «Трыбуна» 2487 0,12 0 «Наша адзіная Грузія» 1866 0,09 0 Левы альянс 1388 0,07 0 новая партыяУсяго2 066 126100,00150Сапраўдных бюлетэняў Несапраўдных бюлетэняў Усяго бюлетэняў 100,00 Яўка выбаршчыкаў 3 508 294
Пратэсты Пасля выбараў прадстаўнікі грузінскай апазіцыі сабраліся ў прэзідэнцкім палацы каб выказаць салідарнасць з прэзідэнтам краіны Саламэ Зурабішвілі, якая заявіла аб непрыманні абвешчаных вынікаў галасавання. Яна таксама дадала, што ўрад, які кантралюецца партыяй «Грузінская мара», нелігітымны і што выбары 26 кастрычніка былі «поўнай фальсіфікацыяй»Alleging ‘Russian special operation,’ Georgian president calls for protests over disputed election , CNN, October 27, 2024 .
Зноскі
Грузія Катэгорыя:Выбары ў Грузіі Катэгорыя:2024 год у Грузіі Катэгорыя:Падзеі 26 кастрычніка Катэгорыя:Кастрычнік 2024 года