Аба Лейбовіч (Аляксандр Львовіч) Гордзін (1887, Міхалішкі — 23 жніўня 1964, Тэль-Авіў) — яўрэйскі педагог, пісьменнік, паэт і перакладчык.
Тэарэтык анархізму. Стваральнік новага кірунку — анарха-ўніверсалізмуНаучное наследие России.
Біяграфія Нарадзіўся ў мястэчку Міхалішкі ў сям’і рабіна Лейба Гордзіна і Хаі-Эстэр Мілер. Атрымаў традыцыйнае яўрэйскае выхаванне. Прымаў актыўны ўдзел у сацыялістычным сіянісцкім руху «Цэірэй Цыён». У 1908 адкрыў разам з братам Вольфам першую яўрэйскую школу ў Смаргоні. Пасля рэвалюцыі 1917 года два браты адыгрывалі важную ролю ў Маскоўскай федэрацыі анархістаў.
Рэдактар газеты «Анархіст». Прысутнічаў на адзіным пасяджэнні Устаноўчага сходу 5 студзеня 1918 года ў Петраградзе, выступаў там. Неўзабаве перайшоў у апазіцыю савецкай улады. Увесну 1919 года знаходзіўся ў арміі Нестара МахноПортреты русской революции. Рисунки Юрия Арцыбушева. Из коллекции Государственного архива Российской федерации. М.: ООО "Кучково поле" 2017. 323 с. ISBN 978-5-9950-0827-9. С. 135, 141, 287, 300..
У сваіх ранніх працах злучаў класічны анархізм з старазапаветным юдаізмам. З 1917 года акцэнтаваў увагу на ідэі «пананархізму», звернутага да дэкласаваных слаёў грамадства, а з 1920 года называў свае погляды «анарха-ўніверсалізмам» (пад яго пачаткам была створана «Усерасійская секцыя анархістаў-універсалістаў», а ў 1921 годзе — «Арганізацыя анархістаў-універсалістаў (інтэріндывідуалістаў)»). У 1921 годзе сасланы ў Сібір, адкуль быў высланы праз Маньчжурыю, Кітай, Японію ў ЗША.
Рэдагаваў у Нью-Ёрку газету «Ідыш шрыфтн» (1941—1946).
У 1958 годзе эміграваў у Ізраіль. У перыяд з 1959 па 1964 рэдагаваў анархісцкую газету «Праблемот».
Пісаў на мовах ідыш і іўрыт, англійскай і рускай, у тым ліку з братам Вольфам Лейбавічам (Уладзімірам Львовічам) Гордзіным (1878—?) пад агульным псеўданімам «Браты Гордзіны».
Крыніцы
Спасылкі
ГОРДИН Абба Львович persona.rin.ru
Літаратура Братья Гордины. Анархия в мечте: Публикации 1917–1919 годов и статья Леонида Геллера «Анархизм, модернизм, авангард, революция. О братьях Гординых» / Сост., подг. текстов и коммент. С. Кудрявцева. М.: Гилея, 2019.
Катэгорыя:Філосафы ЗША Катэгорыя:Рэдактары Расійскай імперыі Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў ЗША Катэгорыя:Прымусова пазбаўленыя савецкага грамадзянства Катэгорыя:Шматмоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Ідышамоўныя паэты Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Анархісты ЗША Катэгорыя:Анархісты Расіі