Анарха-ўніверсалізм — аб’яднанне ў анархічным руху, створанае ў 1917 годзе. Заснавальнікі — Абай і Вольфам Гордзіны, якія выступалі пад псеўданімам Браты Гордзіны.

Сярод асноўных ідэй — усёвынаходніцтва, то бок усё павінна стаць прадметам вынаходкі, і саюз пяці прыгнечаных, то бок прадстаўніцтва найбольш прыгнечаных слаёў (Асоба, Рабочы, Жанчына, Прыгнечаныя нацыі і Моладзь).

Ва ўтапічным творы «Краіна Анархія» Гордзіны апісваюць планету, на якой няма прыватнай уласнасці, усё з’яўляецца прадметам вынаходкі, ад рэчаў вакол, да нябесных свяцілаў, а пяці прыгнечаным супрацьпастаўленыя пяць гор пад назвай Роўнасць, Братэрства, Каханне, Свабода, Творчасць і пяць мораў пад назвай Камунізм, Касмізм, Гінізм, Анархізм, Амарфізм.

Пад уплывам анарха-ўніверсалізму Аляксандрам Святагорам быў створаны біякасмізм.

Крыніцы

Літаратура Герасимов Н.И. Кто такие братья Гордины? (на материале архивных документов Исследовательского института языка идиш в Нью-Йорке) // Отечественная философия. 2023. Т. 1. № 1. С. 77-88.

Катэгорыя:Анархізм