Дзмітрый Вячаслававіч Давідовіч (нар. , г. Жодзіна) — беларускі акцёр.
Біяграфія Нарадзіўся 6 снежня 1988 года ў г. Жодзіна.
У 2012 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (курс В. Д. Анісенкі) па спецыяльнасці «арганізатар тэатральнай дзейнасці, рэжысёр».
З 2012 года працаваў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.
19 кастрычніка стала вядома пра затрыманне найбольш вядомых акцёраў тэатра — Максіма Брагінца, Змітра Давідовіча і Арцёма Курэня. Іх асудзілі да адміністрацыйнага арышту за быццам бы «дробнае хуліганства» па артыкуле 19.1 КаАП і пасля звольнілі з РТБД.
Творчасць Ролі ў тэатры Ролі ў РТБД «Бетон» (аўтар і рэжысёр Яўген Карняг) «Профіт» па матывах «Даходнага месца» А. Астроўскага (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Дасужаў «Гэта ўсё яна» А. Іванова (рэжысёр — Моніка Дабраўлянска) — Сын, Тауэрскі крумкач «Кар’ера доктара Рауса» В. Марціновіча (рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў) — Доктар «Сірожа» Ю. Чарняўскай (рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў) — Міша (1980) «Два чароўныя парасоны» Г. Х. Андэрсена (рэжысёр Святлана Навуменка) — Чорцік з табакеркі «Сіндром Медэі» Ю. Чарняўскай (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) «Дзед» В. Паніна (рэжысёр Дзяніс Паршын) — Сцяпан «Тры Жызэлі» А. Курэйчыка (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) — Колька «Ліфт» Ю. Чарняўскай (рэжысёр Галіна Чарнабаева) — Дзімон «Наш Караткевіч» В. Куставай і В. Дранько-Майсюка (пастаноўка Васіля Дранько-Майсюка) «А калі заўтра няма? (А если завтра нет?)» Дз. Багаслаўскага (пастаноўка А. Гарцуева) — Антон «Білет на брэсцкі цягнік» В. Каралёва (пастаноўка А. Гарцуева) — Вадзім «Гендарныя выкрунтасы» А. Курэйчыка (пастаноўка А. Гарцуева) — Бібліятэкар «Кругі раю» (аўтар і рэжысёр Святлана Навуменка) — Вясковец, Чырвонаармеец «Пакуты ад здаровага сэнсу» С. Рубэ (рэжысёр А. Гарцуеў) — Датэрміновы Калян «Партрэт» М. В. Гогаля (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) — Мікіта «Любоў людзей» Дз. Багаслаўскага (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) — Міця «Мабыць?» (рэжысёр Аляксандр Марчанка) «Навагодняя вандроўка ў Парыж» (аўтар і рэжысёр С. Навуменка) «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) — Незнаёмы «Адвечная песня» Я. Купалы (рэжысёр Сяргей Кавальчык) — Селянін, Голад/Холад «Усе мышы любяць цырк» (аўтар і рэжысёр Вераніка Буслаева) — Шустрык «Кантракт» Ф. Вебера (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Франсуа «Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат» В. Понізава (рэжысёр Сяргей Паўлюк) — Гільдэнстерн «Дамавічкі» (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) — Пятрок «Каласы пад сярпом тваім» У. Караткевіча (рэжысёр В. Анісенка) — Мсціслаў Маеўскі «Вандроўнікі ў Нью-Ёрку» А. Паповай (рэжысёр А. Палухінай) — Валянцін «Квакі і Квокі» Я. Лёгкіна (рэжысёр Я. Лёгкіна) — Квокі «Сонечка» А. Паповай паводле рамана Ф. Дастаеўскага «Злачынства і пакаранне» (рэжысёр В. Анісенка) — Здань «Вецер шуміць у таполях» Ж. Сіблейраса (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Фернан «Забалоцце» Я. Карняга і К. Аверкавай (рэжысёр — Яўген Карняг) «Калека з вострава Інішман» М. Мак-Донаха (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Бартлі «Камень дурасці» К. Сцешыка (пастаноўка Дзмітрыя Зіміна) — Марат «Карней» па матывах твораў У. Караткевіча (пастаноўка Алены Зміцер) — Мыш «Махляры» М. Гогаля (пастаноўка Сяргея Фядотава) — Палкоўнік Кругель, Аляксей, карчомны слуга «Паляванне на сябе» па матывах п’есы А. Вампілава (рэжысёр — Стас Жыркоў) — Дзіма «Пачупкі» Я. Карняга і К. Аверкавай (рэжысёр — Яўген Карняг) «Шлюб з ветрам» К. Аверкавай і Я. Карняга (рэжысёр — Яўген Карняг) «А мне не сорамна!..» Л. Усцінава (рэжысёр — Кацярына Аверкава) — Воўк «Гісторыя двух сабак» Я. Конева (рэжысёр -Святлана Навуменка) — Анціп «Таямніца чароўнага календара» М. Варфаламеева (рэжысёр — Святлана Навуменка) — Сабака Ануфрый
Незалежныя праекты «Сярожа вельмі тупы» Д. Данілава (рэжысёр Д. Багаслаўскі) — Сярожа (Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн») «Гэтамы» А. Горват (рэжысёр С. Жыркоў) «Прафітролі» (пастаноўка М. Есьман) — Кеша (Альфа-тэатр) «Крыжовыпаходдзяцей» А. Іваноў (рэжысёр Ю. Дзівакоў) — Жак, Тама, Віктор, Годфруа (Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн») «Па імені спадар» Ф. Лёле (рэжысёр Наталля Леванава) — Спадар (Цэнтр эксперыментальнай рэжысуры БДАМ) «Апошняя з роду Балейн» (пастаноўка В. Абрыкосавай) — Скрыпач
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Акцёры паводле алфавіта Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі