«Доктар Хаус» () — амерыканскі тэлесерыял пра геніяльнага ўрача-дыягноста Грэгары Хауса і яго каманду.

Пілотная серыя была выпушчана ў эфір 16 лістапада 2004 года на тэлеканале FOX, а 21 мая 2012 года выйшла апошняя, 177-я серыя тэлесерыяла.

«Доктар Хаус» з другога па чацвёрты сезоны ўваходзіў у дзясятку найлепшых серыялаў у ЗША. Серыял сабраў найбольшую колькасць тэлегледачоў у свеце па выніках 2008 года — за кожным эпізодам серыяла назірала ў сярэднім 81,8 млн з 1,6 млрд гледачоў у 66 краінах свету. Ён атрымаў мноства ўзнагарод, уключаючы пяць прэмій «Эмі», дзве прэміі «Залаты глобус», прэмію Пібадзі і дзевяць прэмій «Выбар народа».

У 2012 годзе «Доктар Хаус» быў прызнаны Кнігай рэкордаў Гінэса самым папулярным сучасным тэлешоу у свеце.

Сюжэт Серыял расказвае аб камандзе ўрачоў, якія павінны правільна паставіць дыягназ пацыенту і выратаваць яго. Узначальвае каманду доктар Грэгары Хаус. Як урач Хаус проста геній, але сам не адрозніваецца праніклівасцю ў зносінах з хворымі і з задавальненнем пазбягае іх, калі толькі ёсць магчымасць. Часам яго паводзіны можна назваць амаль бесчалавечнымі, і пры гэтым ён выдатны ўрач, які валодае нетыповым розумам і бездакорным інстынктам і які любіць разгадваць медыцынскія загадкі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы 2004 года Катэгорыя:Драматычныя тэлесерыялы ЗША