Вадзім Аляксандравіч Трапе́знікаў (; ) — савецкі і расійскі вучоны ў галіне электратэхнікі, аўтаматыкі і сістэм кіравання, акадэмік Акадэміі навук СССР (1960, член карэспандэнт з 1953 года), Герой Сацыялістычнай Працы (1965).
Біяграфія Нарадзіўся ў Маскве у дваранскайТрапезников Вадим Александрович // Сайт ІПК РАН сям’і. Адукацыю пачаў у 1-й Маскоўскай гімназіі, якой перашкодзіла Кастрычніцкая рэвалюцыя і Грамадзянская вайна ў Расіі. У 13-гадовым узросце Вадзім Трапезнікаў пачаў працоўную дзейнасць. працаваў лабарантам у «Каапхіміі», нівеліроўшчыкам пошукавай партыі, метэаролагам у «Масгасе». Адначасова вучыўся, у 1921 годзе скончыў працоўную школу і паступіў у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў 1923 годзе перавёўся на электрамеханічны факультэт Маскоўскага вышэйшага тэхнічнага вучылішча імя Баўмана, якое скончыў у 1928 годзе. У 1928—1938 гадах працаваў ва Усесаюзным электратэхнічным інстытуце, у 1930—1941 гадах у Маскоўскім энергетычным інстытуце (у 1934—1937 гадах — член Экспертнага савета па ўсесаюзным серыям электрычных машын, з 1939 года — прафесар). З 1941 года В. А. Трапезнікаў працаваў у Інстытуце аўтаматыкі і тэлемеханікі (з 1969 года Інстытут праблем кіравання, сучасны Інстытут праблем кіравання імя В. А. Трапезнікава РАН), з 1951 года яго дырэктар. З 1959 года старшыня Нацыянальнага камітэта СССР па аўтаматычным кіраванні. Адначасова з 1965 па 1978 год займаў пасаду першага намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў СССР па навуцы і тэхніцы. З 1954 года выкладаў у Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуцеПрофіль на сайце РАН (новая версія сайта) , займаў пасаду загадчыка кафедры.
Памёр В. А. Трапезнікаў 15 жніўня 1994 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве.
Навуковая дзейнасць Асноўныя працы В. А. Трапезнікава прысвечаны метадам разліку, пабудовы і тэхніка-эканамічнага аналізу электрычных машын і трансфарматараў, даследаванню спосабаў пабудовы хуткадзеючых аўтаматычных прылад, агрэгатных аўтаматычных сістэм, метадам мадэлявання сістэм аўтаматычнага рэгулявання, эканоміцы навукова-тэхнічнага прагрэсу. Высунуў і абгрунтаваў агрэгатны прынцып, які складаецца ў выдзяленні аднатыпных функцый у структуры прылад, уніфікацыі сродкаў фізічнай рэалізацыі выдзеленых функцый і вузлоў сучлянення іх у прыладах. Пад кіраўніцтвам В. А. Трапезнікава і яго непасрэдным удзеле былі створаны першыя ў СССР аналагавыя вылічальныя машыны, распрацаваны метады даследавання сістэм кіравання, адкрыты новы навуковы напрамак у матэматычным мадэляванні сістэм аўтаматычнага рэгулявання. З 1958 года ўдзельнічаў у праекце стварэння новага класа атамных падводных лодак — знішчальнікаў падводных і надводных караблёў верагодных праціўнікаўЛетопись Московского университета.
Узнагароды і званні Герой Сацыялістычнай Працы (1965) 2 ордэны Леніна (1965, 1985) Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1975) 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1954, 1971) Ордэн Дружбы народаў (1981) Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1946) і іншыя медалі Сталінская прэмія другой ступені (1951) — за працу ў галіне прыборабудавання (па стварэнні айчынных электронна-вылічальных прылад) Ленінская прэмія 1981 года — за навуковае кіраўніцтва працамі па аўтаматызацыі першай у СССР атамнай падводнай лодкі-знішчальніка (праект 705) Ганаровы член Венгерскай і Чэхаславацкай акадэмій навук.
Крыніцы
Літаратура
Трапе́зников Вадим Олександрович // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 330. — 606, с., арк. іл. : іл., портр., карти с.
Спасылкі
Трапезников Вадим Александрович // Сайт Інстытута праблем кіравання імя В. А. Трапезнікава РАН Трапезников Вадим Александрович // Профіль на сайце РАН (новая версія сайта) Трапезников Вадим Александрович // Летопись Московского университета Трапезников Вадим Александрович (1905—1994) // Адкрыты архіў Сібірскага аддзялення РАН Трапезников Вадим Александрович // Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента Вадим Александрович Трапезников (к 100-летию со дня рождения) // Проблемы управления. № 5. 2005. — С. 99—104.
Катэгорыя:Механікі СССР Катэгорыя:Кібернетыкі СССР Катэгорыя:Дэлегаты XXIII з’езда КПСС Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Замежныя члены Чэхаславацкай АН