Аляксандр Міхайлавіч Міхно (нар. 24 мая 1968, в. Вялікі Поўсвіж, Лепельскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Біяграфія Нарадзіўся 24 мая 1968 года ў вёсцы Вялікі Поўсвіж Лепельскага раёна Віцебскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Тэхналогія тканіны і трыкатажу».

Прайшоў працоўны шлях ад зменнага майстра да дырэктара фабрыкі № 2 РУВГП «Аршанскі льнокамбінат».

Выбіраўся дэпутатам Аршанскага раённага Савета дэпутатаў 26, 27 і 28-га скліканняў.

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Аршанскай гарадской акругі № 25. Член Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці.

Узнагароды Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2023 года ў галіне працы.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, Аршанскага раённага Савета дэпутатаў, канцэрна «Беллегпрам», Аршанскага льнокамбіната.

Сям’я Жанаты, мае дзвюх дачок.

Крыніцы

Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання