Расійская прапаганда або крамлёўская прапаганда — дзяржаўная інфармацыйная палітыка, спецыяльныя інфармацыйныя мерапрыемствы («спецаперацыі», «палітычныя тэхналогіі») і кангламерат адпаведных дзяржаўных органаў і ўстаноў, якія пад выглядам «грамадскага інфармавання» займаюцца псіхалагічнай апрацоўкай насельніцтва Расійскай Федэрацыі, а таксама насельніцтва іншых краін — у першую чаргу краін постсавецкай рускамоўнай прасторы і рускай дыяспары. Таксама аб’ектам расійскай прапаганды з’яўляецца іншамоўнае насельніцтва ў ЗША, ЕС, арабскіх краінах і г. д. У цэлым расійская прапаганда распаўсюджваецца прынамсі на 40 мовах свету ў 160 краінах[.
Сутнасць
+Вядомыя расійскія прапагандысты: (выбарачна) Паводле праціўнікаў дзеючага расійскага рэжыму, расійская дзяржаўная прапаганда «таталітарнаяИ. Эйдман. Общественное мнение против Путина — Каспаров.ру, 28-10-2015., цынічная, хлуслівая», з’яўляецца прамым нашчадкам савецкай прапаганды, але таксама актыўна выкарыстоўвае вопыт іншых гістарычных аўтарытарных і таталітарных рэжымаў. Прапаганда ў Расіі заўсёды ўжываецца ў тандэме з цэнзурай: цэнзура адсякае любое іншадумства, прапаганда прымушае думаць у адпаведнасці з інтарэсамі і мэтамі ўладнай верхавіныУ російських соціальних мережах автоматично видаляють пости з критикою Путіна // Український тиждень .
З пачатку 2000-х яна набыла антыўкраінскую і антызаходнюю накіраванасць. Паводле «Аль-Джазіры», пачынаючы з 2013—2014 гадоў расійская прапаганда хутка эвалюцыянавала да таталітарнай, стаўшы «адкрыта шавіністычнай, агрэсіўнай імперскай і фашысцкай». Яна ператварылася ў паўнавартасную інфармацыйную вайну, накіраваную на масавае задурэнне насельніцтва, падрыхтоўку грамадскай думкі ў Расіі да знешняй агрэсіі і атрыманне адабрэння рускага насельніцтва на дзеянні Расіі супраць УкраіныUkraine: Russian propaganda and three disaster scenarios // Аль-Джазіра . Пасля ваеннай агрэсіі, акупацыі і анексіі Крыма па метадах і прыёмах прапаганда стала ваеннай і татальна дэзынфармацыйнай (распаўсюджванне «татальнай хлусні»).
Крыніцы
Катэгорыя:Прапаганда Катэгорыя:Расійска-ўкраінская вайна