Рабло () — возера ў Пустошкінскім раёне Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Мае плошчу ў 101 гектар, звычайная глыбіня — 2 метры, найбольшая — 5 метраў. Дно глеіста-пясчанага тыпу. Адносіцца да басейна ракі Ушча.
У возеры водзяцца лешч, гусцяра, язь, судак, шчупак, верхаводка, акунь, плотка, ёрш, лінь, карась. Іхтыялагічны тып возера — лешчава-плоткавы.
Возера знаходзіцца ў гарыстай мясцовасці з народнай назвай Рабшчызна. Без-Карніловіч выводзіў гэтую назву ад слова «рабаваць», маўляў у горах той мясцовасці некалі хаваліся рабаўнікі.
У літаратуры Возера Рабло згадваецца Янам Баршчэўскім у зборніку «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Паводле сюжэта, на гэтым возеры на выспе знаходзіцца дом аднаго з персанажаў кнігі, сляпога Францішка. Краязнаўца Міхаіл Баўтовіч выказаў меркаванне, што Баршчэўскі памыліўся, пішучы апавяданні па памяці, бо на возеры Рабло няма выспаў. На думку Баўтовіча, Баршчэўскі меў на ўвазе суседняе возера Ушча з Траецкім востравам.
Крыніцы
Катэгорыя:Азёры Пскоўскай вобласці