Уладзімір Рыгоравіч Падабед (нар. 11 лютага 1975, г. Чэрыкаў, Магілёўская вобласць) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Біяграфія Нарадзіўся 11 лютага 1975 года ў г. Чэрыкаве Магілёўскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак і тэхналагічных комплексаў»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці»; установу адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі "Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА» па спецыяльнасці «Сацыяльнае партнёрства і права».

Працаваў энергетыкам, намеснікам энергамеханічнай службы рамонтна-механічнага завода, начальнікам аддзела аховы працы, прамысловай бяспекі і тэхнічнага нагляду, намеснікам галоўнага інжынера па прамысловай бяспецы, ахове працы і навакольнага асяроддзя, старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўхімвалакно».

Член Камуністычнай партыі Беларусі, член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Магілёўскай-Прамысловай акругі № 87. Член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях.

Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога савета Белхімпрафсаюза, ганаровым знакам «За заслугі перад прафсаюзам».

Сям’я Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Крыніцы

Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання