Шынон () — горад і камуна ў Францыі, у дэпартаменце Эндр і Луара, у акрузе Шынон. Знаходзіцца на рацэ В'ена.
Гісторыя Замак Шынон быў адной з любімых рэзідэнцый караля Англіі і графа Анжу Генрыха II, які адбудаваў і пашырыў яго. У 1205 годзе Шынон увайшоў у спіс французскіх каралеўскіх маёнткаў. У 1308 годзе ў горадзе папам Кліментам V быў падпісаны Шынонскі пергамент, які дазволіў судзіць вышэйшае кіраўніцтва тампліераў. З 1418 года ў перыяд Стогадовай вайны ў ім пражываў у выгнанні спадчыннік французскага пасаду, затым кароль Францыі Карл VII, які прыняў у 1429 годзе ў Шынонскім замку Жанну д’Арк. З XVI стагоддзі замак перастаў быць каралеўскай рэзідэнцыяй, і горад страціў значэнне. Насельніцтва
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Франсуа Рабле, пісьменнік-гуманіст Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Францыі