Ласла Немет (; , Бая-Марэ — , ) — венгерскі празаік, драматург, публіцыст, крытык.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1925 атрымаў медыцынскую адукацыю і заняўся стаматалагічнай практыкай. Зімой 1927 года захварэў на сухоты і адправіўся ў Італію на лячэнне, завершыўшы кар’еру стаматолага.

Пазней працаваў школьным урачом. У 1945—1948 выкладаў гісторыю венгерскай літаратуры, матэматыку і іншыя прадметы ў гімназіі ў г. Хадмезёвашархей. У 1946 г. міністр адукацыі Венгрыі прапанаваў яму працу ў якасці школьнага інспектара.

Паміж 1939 і 1942 г. быў намеснікам рэдактара часопіса «Kelet Népe» («Усходняя Нацыя») Жыгманда Морыца. У час Другой сусветнай вайны перастаў пісаць артыкулы для часопісаў. З прыходам Чырвонай Арміі пераехаў у Бекеш.

У 1959 г. наведаў СССР. Памёр ад інсульту. Крыніцы