Dassault Mirage III — французскі шматмэтавы знішчальнік, перахопнік, разведчык і бамбавік. Першы еўрапейскі знішчальнік, прататып якога ўдвая абагнаў хуткасць гуку.
ВПС дзевяці краін закуплялі яго, а Швейцарыя, Аўстралія, Іспанія і Бразілія збіралі іх па ліцэнзіі. У ПАР асвоілі ўласную вытворчасць Mirage III па абноўленым праекце.
Яшчэ больш распаўсюдзіўся спрошчаны Mirage 5, прыстасаваны для яснага надвор’я, і праекты на яго аснове.
На ўзбраенні: Аргенціна — 2 Mirage III-EA і 11 Mirage 5-P, станам на 2009 год Аўстралія — зняты з узбраення ў 1988 годзе, 50 адзінак прададзена Пакістану Бразілія — Mirage IIIE / D, зняты з узбраення ў 2005 годзе Венесуэла — зняты з узбраення ў 2007 годзе Ізраіль — зняты з узбраення Іспанія — зняты з узбраення ў 1991 годзе і прададзены Пакістану ў 1992 годзе Пакістан — 82 Mirage III розных мадыфікацый, станам на 2009 год; планавалася замяніць на JF-17 у 2015 годзе Швейцарыя — зняты з узбраення Францыя — зняты з узбраення ў 1994 годзе ПАР — зняты з узбраення ў 2008 годзе
Крыніцы
Катэгорыя:Самалёты Францыі