Чуванская мова — адна з мёртвых моў юкагірскай моўнай сям’і. У мінулым на ёй размаўлялі чуванцы, якія потым перайшлі на чукоцкую і рускую.
Звесткі Чуванская мова была распаўсюджана ў нізоўях ракі Анадыр, ля берагоў Паўночнага Ледавітага акіяна. У 1862 годзе ў Калымскай акрузе Якуцкай вобласці лічылася чуванцаў 259 чалавек, а ў пачатку 1890-х гадоў — усяго 143 чалавекі. Канчаткова вымерла ў 20 стагоддзі.
Захаваліся пераклады 22 фраз, запісаных у 1781 годзе І. Бенцыгам, і 210 слоў, запісаных Ф. Ф. Мацюшкіным.
Літаратура
Катэгорыя:Юкагірскія мовы Катэгорыя:Мёртвыя мовы Азіі Катэгорыя:Мовы Расіі