Упа () — рака ў Чэхіі (Кралавеградзецкі край), левы прыток Эльбы (Лабы). Агульная працягласць ракі — 78 км, плошча вадазборнага басейна — 513 км². Сярэдні расход вады каля 7 м³/с, жыўленне ракі пераважна снегавое і дажджавое. Разводдзе на рацэ адбываецца вясной.

Вытокі рака бярэ з Упскіх балотаў размешчаных на мяжы Чэхіі і Польшчы, якія знаходзяцца ў горным масіве Крконашэ, размешчаных за 2 кіламетры на захад ад самай высокай гары Чэхіі — Снежкі.

Упадае ў Лабу ў горадзе Ярамерж.

Крыніцы

Катэгорыя:Прытокі Эльбы Катэгорыя:Рэкі Чэхіі