Наступленне на Хаму (2024) — аперацыя сірыйскіх паўстанцаў ў раёне горада Хама падчас грамадзянскай вайны.

Ход падзей 30 лістапада паўстанцам удалося захапіць некалькі гарадоў, у тым ліку Тайбат аль-Імам, Кафр-Зіта, Латамнех і Марэк. У выніку наступлення сілы сірыйскай апазіцыі хутка падышлі да ўскраін Хамы. Урадавыя войскі пачалі адступаць з горада, а таксама з авіябазы, размешчанай каля горада.

1 снежня ў сеціве з’явілася непацверджаная фатаграфія, на якой відаць, як сілы паўстанцаў уваходзяць у раён Аль-Арбаін у горадзе Хама. «Аль-Джазіра» паведаміла, што сілы паўстанцаў увайшлі ў Хаму. Пазней з’явіліся паведамленні, што ўрад адправіў падмацаванні, каб спыніць прасоўванне баевікоў.

У выніку контрнаступлення ўрадавых сіл, пад кантроль урада вярнулася частка тэрыторыі, а таксама спынена наступленне апазіцыйных сіл. ПКС РФ аказвалі падтрымку ўрадавым войскам. Сірыйскія войскі сфармавалі лінію абароны на поўначы Хамы.

2 снежня баевікі нанеслі ўдар беспілотнікам па пазіцыях урадавых войскаў ля гары Зайн аль-Абідзін, на поўнач ад Хамы, удар прывёў да шматлікіх ахвяр і раненняў вайскоўцаў. Да поўдня сутыкненні паміж апазіцыяй і праўрадавымі сіламі ўзмацніліся ў правінцыі Хама, асабліва ў раёне гарадоў Карназ і Суран. Ва ўсходняй частцы правінцыі Хама апазіцыйныя сілы прасунуліся наперад і захапілі горад Каср-Абу-Самра. Да вечара апазіцыя ўзяла пад кантроль вёскі Аль-Джубайн, Тэль-Малах, Джаламах, Аль-Джубайн, Брэйдэй, Карназ і Аль-Каркат у ваколіцах Хамы, у самім горадзе працягваліся жорсткія сутычкі з урадавымі войскамі.

5 снежня антыўрадавыя сілы ўвайшлі ў Хаму, пасля чаго падраздзяленні сірыйскай арміі пакінулі горад.

Крыніцы

Катэгорыя:Снежань 2024 года Катэгорыя:2024 год у Сірыі Катэгорыя:Бітвы грамадзянскай вайны ў Сірыі Катэгорыя:Памылкі CS1: нябачныя сімвалы Катэгорыя:Лістапад 2024 года Катэгорыя:Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі