Прыматы (Primates, ад лац. Primas, літар. «Першыя») — адзін з найбольш прагрэсіўных атрадаў плацэнтарных млекакормячых, які ўключае, у тым ліку, малпаў і чалавека.
Знешні выгляд Для прыматаў характэрныя пяціпальцавыя вельмі рухомыя верхнія канечнасці (рукі), проціпастаўленне вялікага пальца астатнім (для большасці), пазногці. Цела большасці прыматаў пакрыта валасамі, а ў лемуравых і некаторых шыроканосых малпаў ёсць яшчэ і падшэрстак, з-за чаго іх валасяны полаг можна назваць сапраўдным футрам. Для многіх відаў характэрныя мантыі, грывы, бароды, вусы і іншыя «упрыгожванні».
Агульная характарыстыка бінакулярны зрок валасяны полаг пяціпальцавая канечнасць на пальцах плоскія пазногці вялікі палец супрацьпастаўлены ўсім астатнім
Primates ├──Haplorhini | ├──Simiiformes (platyrrhini, catarrhini) | └──Tarsiiformes └──Strepsirrhini ├──Lorisiformes └──Lemuriformes
Euarchontoglires ├──Glires | ├──Грызуны | └──Lagomorpha └──Euarchonta ├──Scandentia └──Primatomorpha ├──Dermoptera └──Primates
Катэгорыя:Атрады млекакормячых Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы