Бішбалык (таксама Бешбалык, Бэйцін, зрэдку Бесбалык) — сярэднявечны старажытнацюркскі горад. Сучасныя разваліны знаходзяцца на поўначы павета Джымасар Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна КНР.

Гісторыя

Паводле кітайскіх крыніц, заснаваны ў хунна-вусуньскі перыяд. Упершыню назва Бішбалык сустракаецца ў помніках Кюль-тэгіна. Да VIII стагоддзя горад з’яўляўся стаўкай басмылаў, затым карлукаў. У 720 годзе Більгэ-каган падпарадкаваў горад усходнім цюркам. Пасля 840 года горад увайшоў у склад уладанняў і на працягу некалькіх стагоддзяў быў буйным і развітым горадам. На працягу ўсяго IX стагоддзя горад неаднаразова войскамі енісейскіх кіргізаў.

Бішбалык існаваў працяглы час і пасля нашэсця Чынгіз-хана у перыяд праўлення Чагатаідаў. Разбураны ў канцы XIV стагоддзя пры паходах эміра Цімура на ўсход. У XV—XVI стагоддзях часта згадваецца ў якасці аднаго з раёнаў Магулістана. Бішбалык, знаходзячыся на паўночным адрэзку Вялікага Шаўковага шляху, адыгрываў важную ролю ў гісторыі і культуры цюркскіх народаў.

Археалогія Рэшткі гарадзішча даследаваліся ў пачатку XX стагоддзя японскай экспедыцыяй Атані, англійскім археолагам А. Стэйнам і ў 1928, 1979—1987 гадах — кітайскімі археолагамі. Даўжыня знешняй акружнасці 4596 м, унутранай 3003 м, вышыня 2-5 м.звонку вакол сцяны і крэпасці выкапаны абарончы роў. Падчас раскопак выяўленыя фрагменты глінянага і фарфоравага посуду, медныя манеты, бронзавыя люстэркі і іншыя шматлікія бытавыя вырабы, упрыгожванні і прадметы працы. Унутры крэпасці — разваліны палацавых пабудоў і будыйскага храма. За 2 км на захад ад Бішбалыка размешчана будысцкае свяцілішча памерамі 70,5×43,8 м, пабудаванае уйгурскімі ідыкутамі. У цэнтральным палацы і гроце-свяцілішчы знойдзены розныя статуі, на сценах выбітыя малюнкі рэлігійнага зместу і надпісы на уйгурскай і кітайскай мовах.

Крыніцы

Літаратура

Грумм-Гржимайло Г. Е. Описание путешествия в Западный Китай, т. 1, СПб., 1896. Stein A. Innermost Asia, Yol, II. Ill, Oxford, 1928. Mэн Файжень. Бэйтин пи ди яньцзю (Исследования по истории и географии Бэйтина), Урумчи, 1985. Синьцзян вэнъу каогу синьшоу хо (Новые открытия в археологии Синьцзяна, 1979—1989), Урумчи, 1995.

Катэгорыя:Гарады Шаўковага шляху Катэгорыя:Археалогія ў Кітаі