За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Чавускага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадахШендерович И. Евреи в Чаусах .

Яўрэяў у раёне забівалі ў Чавусах, вёсках Забалацце (побач з Благавічамі, цяпер не існуючая), Дрануха, Дубаснік і іншых.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна адно гета — у Чавусах, у якім у жніўні 1941 года былі забітыя каля 700 яўрэяў.

У Чавускім раёне 3 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Пілецкая Надзея — за выратаванне Гарохаўскай (Леінай) Ганны і Леіна Мікалая ў вёсцы ЛюбавінаЯд Вашем. История спасения. Пилецкая Надежда. . Пярцовы Іван і Вера — за выратаванне Паўзік Тамары ў ЧавусахЯд Вашем. История спасения. Перцовы Иван и Вера. .

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены на месцы перапахавання астанкаў на яўрэйскіх могілках у Чавусах і ў вёсцы Благавічы на месцы забойства яўрэяў вёсак Пуцькі і Забалоцце, а таксама яўрэяў — студэнтаў-апалчэнцаў Магілёўскага педінстытута.

Крыніцы

Літаратура

Чавускі раён Катэгорыя:Гісторыя Чавускага раёна