Вайныліўскае ўзвышша () — перадгорнае ўзвышша на міжрэччы Лімныцы і Сіўкі ў басейне Днястра на тэрыторыі Івана-Франкоўскай вобласці Украіны.

Пераважныя вышыні 300—350 м, максімальная — 365 м (г. Копанка). Характэрны дэнудацыйна-акумулятыўныя формы рэльефу. Пераважаюць высокатэрасныя мясцовасці з хвойна-шыракалістымі лясамі на дзярнова-сярэднепадзолістых глебах (лясістасць каля 30 %). Маюцца яры, апоўзні. Нізкія тэрасы Днястра, Лімныцы, Сіўкі — пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі.

На заходніх схілах знаходзіцца горад Вайныліў.

Літаратура Кравчук Я. С. Войнилівська височина // Географічна енциклопедія України: у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К.: «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989. Т. 1.

Катэгорыя:Геаграфія Івана-Франкоўскай вобласці Катэгорыя:Узвышшы Украіны