Нага́ўскае во́зера, Нагаўшчынскае — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лаўрыха (Смычыца) (прыток Галбіцы), за 16 км у напрамку на паўночны ўсход ад Мядзела, каля вёскі Нагаўшчына.
Плошча паверхні возера 0,06 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, на паўночным захадзе да 12 м, пераважна пад лесам і хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя. Возера значна зарастае.
Праз возера працякае рака Лаўрыха (Смычыца) і злучае яго з Верацейскім возерам.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-43 Выданне 1981 года.
Спасылкі Общая характеристика озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Решение Мядельского районного исполнительного комитета 6 апреля 2020 г. № 473 Об утверждении проекта водоохранных зон и прибрежных полос водных объектов Мядельского района Минской области с учетом требований Водного кодекса Республики Беларусь Озеро Наговское // Мы открываем Беларусь! (planetabelarus.by)
Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна Катэгорыя:Басейн Галбіцы