Юрый Алегавіч Слука (нар. 3 мая 1973, г. Мінск) — беларускі дыпламат.

Біяграфія Нарадзіўся 3 мая 1973 года ў Мінску ў сям'і беларускага гісторыка і журналіста Алега Слукі. У 1996 годзе скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны».

З 1996 па 2018 гг. займаў розныя пасады ў цэнтральным апараце МЗС і замежных установах. З 13 лістапада 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы, а таксама па сумяшчальніцтве ў Іарданіі і ЛіванеУказ Президента Республики Беларусь от 13 ноября 2018 г. № 442.

Крыніцы

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Іарданіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Ліване