Succinea putris — від наземных бруханогіх малюскаў сямейства .

Апісанне У дарослых асобін вышыня ракавіны вагаецца ў асноўным ад 16 да 20 мм, шырыня — ад 8 да 12 мм. Ракушка востра-яйцападобная. Апошні абарот вельмі ўздуты, на спінным баку — значна сплошчаны, а каля шва — амаль зусім плоскі (калі глядзець на ракавінку збоку). Шво дробнае. Сценкі ракавінкі вельмі тонкія і ломкія, у «свежых» ракавінак моцна прасвечваюць. Паверхня нераўнамерна пакрыта больш-менш выяўленымі радыяльнымі зморшчынамі. Афарбоўка ракавінкі светла-рагавая, бурштынавая, жоўтая або шараватая. Часам ракавінкі здаюцца амаль чорнымі, але гэта не колер уласна ракавінкі, а колер прыкметнага скрозь яе цела малюска.

Магчымыя памылкі ў вызначэнні Часам сустракаюцца асобныя асобіны ці нават цэлыя калоніі з нетыпова стройнай формай ракавінкі, якія могуць нагадваць ракавінкі роду . У сумніўных выпадках рэкамендуецца правесці выкрыццё ўскрыццё заспіртаваных матэрыялаў.

Распаўсюджанне Палеарктычны від.

Экалогія Жыве пераважна ў вільготных біятопах з высокай травяной расліннасцю. Часцей за ўсё сустракаецца ўздоўж вадаёмаў або на вільготных лугах.

Крыніцы

Літаратура

Сверлова Н.В Наукова номенклатура наземних молюсків фауни України. — Львів, 2003. — 78 с. Гураль-Сверлова Н. В., Гураль Р. І. Визначник наземних молюсків України. — Львів, 2012. — 216 с.

Спасылкі

Просвітницька інтернет-програма «Молюски» «Моллюски в объективе»

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Малюскі Еўропы Катэгорыя:Лёгачныя малюскі