Васіль Мікалаевіч Шылаў (нар. , в. Панычава, Бакчарскі раён, Томская вобласць) — беларускі дзяржаўны службовец.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1987 годзе ў в. Панычава Бакчарскага раёна Томскай вобласці Расіі.
Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «аграномія» і Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «кіраванне арганізацыямі і падраздзяленнямі АПК».
З 2007 года працаваў аграномам, з 2008 — галоўным аграномам ААТ «Прудзінкі» Верхнядзвінскага раёна. У 2014 годзе ўзначаліў ААТ «Нурава». З 2017 года працаваў першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Верхнядзвінскага райвыканкама. 26 снежня 2019 года прызначаны старшынёй Верхнядзвінскага райвыканкама.
Крыніцы
Катэгорыя:Старшыні Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта