Івар Калныньш (; ) — савецкі і латвійскі акцёр тэатра і кіно.

Біяграфія Нарадзіўся 1 жніўня 1948 года ў Рызе.

У 1968 годзе скончыў Рыжскую 8-ю вячэрнюю сярэднюю школу імя Я. Райніса і, вырашыўшы звязаць сваё жыццё з мастацтвам, паступіў на тэатральны факультэт Латвійскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Я. Вітола, якую скончыў у 1974 годзе.

З 1972 па 2000 год — акцёр Мастацкага акадэмічнага тэатра імя Я. Райніса (Тэатр Дайлес).

Ужо з першага курса яго пачалі запрашаць здымацца ў кіно. Ён зняўся ў спартыўнай драме «Права на скачок», меладраме «Ілга-Івалга», дзіцячым фільме «Верны сябар Санча» ды іншых. Дарогу да славы Івару Калныньшу адкрыла Вія Артманэ, якая прапанавала зняцца ў фільме «Тэатр» паводле рамана Сомерсета Моэма. Карціна выйшла на экраны ў 1978 годзе. Роля Тома Фенела, юнага палюбоўніка старой прымадоны, у адно імгненне зрабіла Івара Калныньша знакамітым на ўсю краіну.

У цяперашні час грае ў Латвіі ў двух рыжскіх тэатрах: Малым і Новым, таксама заняты ў антрэпрызах і актыўна супрацоўнічае з тэлебачаннем.

І. Калныньш таксама запісаў некалькі музычных альбомаў.

Выбіраўся дэпутатам шостага Сейма Латвіі ад Дэмакратычнай партыі «Саймніекс».

У 2022 годзе выступіў з крытыкай і асуджэннем уварвання Расіі ва Украіну.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Латвіі