Артур Усеваладавіч Камароўскі (нар. , Мір) — беларускі паэт, мастак, рэдактар інтэрнэт-часопіса «Таўбін».

Біяграфія Нарадзіўся у г.п. Мір. У 2013 годзе скончыў факультэт беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, па спецыяльнасці «беларуская філалогія», у 2014 скончыў магістратуру па спецыяльнасці «літаратуразнаўства».

Выпускнік школы маладога пісьменніка «WRights» СБП па кірунках прозы і паэзіі (2013 і 2020 гадах).

Член ПЭН-цэнтра. Удзельнік арт-гурта "ВІА «Красный Борщевик».

З 21 лютага 2021 года пражываў у Львове, з красавіка 2021 у Тбілісі, са жніўня 2022 у Варшаве.

З 2022 года заснавальнік і рэдактар інтэрнэт-часопіса Таўбін.

Творчасць

Літаратура Пачынае пісаць першыя творы з 10 гадоў, некалькі вершаў былі надрукаваныя ў Зэльвенскай раённай газеце «Полымя».

Аўтар паэтычных зборнікаў «Вада пачынае жыць» (2020), «Corpus Vile» (2023), «Я і ёсць забаронены сцяг» (2023). Перакладае з украінскай, польскай, англійскай і шведскай моў.

Браў удзел у шматлікіх беларускіх і міжнародных літаратурных і паэтычных фестывалях, сярод іх: «Stralcouski fest» (Мінск, 2019, 2020), «Pradmova» (Мінск, 2020), «Guczna fest» (Варшава, 2023), «Merci Poesi» (Гётэбарг, 2024) а гэтак жа ў міжнароднх фестывалях перформансу «Performensk» (Мінск, 2019), «Now festival» (Тбілісі, 2022), разам з камандай у міжнародных фестывалях «Eve’s Ribs» (Санкт-Пецярбург, 2018, 2019), «Carbonarium» (Кіеў, 2019), «Dotyk» (Мінск, 2020).

Вершы Камароўскага перакладзены на англійскую, польскую, украінскую, шведскую, нарвежскую, эстонскую, італьянскую, рускую мовы.

Мастацтва Як мастак працуе ў калажы, акцыянізме, перформансе. Удзельнік выставы «Ciahlicy» (Мінск, 2018). Куратар выстаў «Close borders» (Варшава, 2023), «Pokuć» (Варшава, 2024).

Узнагароды прэміяй Максіма Багдановіча за кнігу «Вада пачынае жыць» (2021) доўгі спіс прэміі Наталлі Арсенневай за кнігу «Вада пачынае жыць» (2021) кароткі спіс прэміі Міхала Анемпадыстава з кнігай «Corpus Vile» (2024)

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Міры Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Дэбют» Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі