«Маленькая ведзьмачка» () — прыгодніцкая казачная аповесць нямецкага пісьменніка Отфрыда Пройслера пра гарэзлівую, але добрую і справядлівую ведзьмачку, якая парушае ўсе правілы, прынятыя сярод ведзьмаў.

Казка ўваходзіць у своеасаблівую трылогію пра маленькіх прадстаўнікоў звышнатуральных істот; у гэтую серыю ўваходзяць таксама аповесці «Маленькі Прывід» і «Маленькі Вадзянік». Яна неаднаразова экранізавалася. У 1958 годзе кніга атрымала Нямецкую літаратурную прэмію ў галіне дзіцячай літаратуры, перакладзена на 47 моваў свету. На беларускую мову пераклаў А.АрашонакРатуша. Літаратурны альманах. Віцебск, 2018: вып. 4 / [уклад. А. П. Лазебная]; Віцебскае абласное аддзяленне Грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Крыніцы

Катэгорыя:Кнігі 1957 года