Хрушчы́ або хрусты́ — кандытарскія вырабы з бездражджавога цеста.
Прыгатаванне Вырабляецца з мукі, масла, яек, цукру. У рэцэпце можа быць спірт (ром, каньяк, гарэлка) або воцат (можа быць і разам з алкаголем). Замест масла, а часцей як дадатковы складнік у хрушчы дадаюць троху малочных прадуктаў — малака, смятаны або вяршкоў. Цеста для хрушчоў робяць крутое, звычайна ў такім парадку: яйкі расціраюць з цукрам, пасля гэтага дадаюць масла (і/або іншыя малочныя прадукты), спіртовыя або араматычныя кампаненты, і ў гэту масу паступова ўсыпаюць муку, замешваючы досыць крутое цеста.
Цеста раскатваюць у пласты таўшчынёю да 2—3 мм і наразаюць палоскамі шырынёй 2,5 см і даўжынёю 10—12 см. Палоскі складаюць напалову, пераплятаюць у касічку, а канцы злепліваюць.
Пасля гэтага хрушчы змяшчаюць у кіпячы шмалец ці алей на 1-2 хвіліны, пакуль у іх не з'явіцца залацістая афарбоўка.
Абсмажаныя хрушчы пасыпаюць цукровай пудрай. Ядуць як гарачымі, так і халоднымі.
Гл. таксама Фаворкі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Беларускія дэсерты Катэгорыя:Украінскія дэсерты Катэгорыя:Пячэнне Катэгорыя:Мучныя кандытарскія вырабы Катэгорыя:Смажанне ў фрыцюры Катэгорыя:Святочная кухня