Ганна Бродэлэ (; ) — латышская пісьменніца, паэтэса і драматург. Заслужаны дзеяч мастацтваў Латвійскай ССР.

Біяграфія Нарадзілася 16 верасня (3 верасня) 1910 года ў Таўрогах Ковенскай губерні ў сям’і лесніка.

Удзельніца падпольнай камуністычнай дзейнасці ў міжваеннай Латвіі, падвяргалася рэпрэсіям і пераследам у Латвіі, 4 гады правяла ў турме (1932—1936).

Пасля ўсталявання савецкай акупацыі Латвіі працавала ў рэдакцыях газеты «Padomju Latvija» («Савецкая Латвія») і часопіса «Sarkanā Palīdzība» («Чырвоная дапамога»). Вучылася ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве.

У час Другой сусветнай вайны знаходзілася ў эвакуацыі ў Яраслаўскай вобласці, працавала ў калгасе,

Як драматург выступіла ў гады Другой сусветнай вайны. П’есы Бродэлэ прысвечаны, галоўным чынам, тэмам вёсковага жыцця: «Вясна ў вёсцы Рачное» (1948) пра калектывізацыю латышскай вёскі, «Залатая ніва» (1949) пра жыццё калгаснікаў Латвіі. Бродэлэ — аўтар п’ес: «Настаўнік Страўмэ» (1948) пра пералом у свядомасці старой інтэлігенцыі, «Сакавік» («За гадзіну да світання», 1950) пра барацьбу латышскага народа супраць буржуазнага рэжыму ў Латвіі і інш. Праблемам моладзі прысвечаны аповесці «Сіні верабей» (1965), «Гэты мой час» (1969). П’есы былі пастаўлены ў Мастацкім тэатры імя Я. Райніса (Рыга) і іншых тэатрах.

Паводле яе сцэнарыя ў 1959 годзе на Рыжскай кінастудыі быў зняты мастацкі фільм «Ілзэ».

Памерла 29 верасня 1981 года. Пахавана ў Рызе на могілках Райніса.

Крыніцы

Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Латвіі Катэгорыя:Латышскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Латвійскай ССР