Наталля Андрэеўна Каляда (нар. 28 кастрычніка ?, Мінск) — беларуская і брытанская тэатральная прадзюсарка, драматургіня.

Біяграфія Нарадзілася ў Мінску, у сям'і беларускага літаратура- і тэатразнаўца Андрэя Каляды (1940-2022). У 1990-я гады ўдзельнічала ў праекце ўрада ЗША па скарачэнні ядзернага ўзбраення на тэрыторыі Беларусі і ачышчэнні зямлі ад ядзернага паліва. Сябра групы маніторынгу па выкананні правоў чалавека. Першай у Беларусі была асуджана за размяшчэнне інфармацыі ў Інтэрнэце.

З сакавіка 2005 года адна з заснавальнікаў і дырэктарка Беларускага Свабоднага тэатра, а таксама аднайменнага штогадовага міжнароднага драматургічнага конкурсу. Суаўтарка п’ес «Пакаленне Jeans» і «Спасцігаючы каханне».

19 снежня 2010 года была затрыманая ў Мінску па палітычных матывах, правяла ноч у прыёмніку-размеркавальніку.

У студзені-лютым 2011 года ўдзельнічала ў слуханнях «Рэпрэсіі ў Беларусі» ў Камітэце па міжнародных адносінах у Сенаце ЗША.

Сёння разам з мужам Мікалаем Халезіным пражывае ў Вялікабрытаніі.

Сям’я У шлюбе з журналістам і сцэнарыстам Мікалаем Халезіным, з якім мае дзвюх дачок — Даніэлу і Машу.

Узнагароды Узнагароджана трыма ўзнагародам Дзяржаўнага дэпартамента ЗША за асабістую мужнасць, медалём Францыска Скарыны (24 снежня 2024). Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі (2023).

Крыніцы

Катэгорыя:Беларусы ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Тэатральныя прадзюсары Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя прадзюсары Вялікабрытаніі Катэгорыя:Драматургі XXI стагоддзя Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Драматургі Вялікабрытаніі