Каменьскі бой — бой паміж 1-й ротай 78-га Слуцкага стралковага палка Арміі Краёвай і дзвюма брыгадамі савецкіх партызан, які адбыўся неўзабаве пасля поўначы 14 мая 1944 года ў вёсцы Камень, на ўскраіне Налібоцкай пушчы.
Нечаканая і добра падрыхтаваная атака нанесла вялікія страты польскаму гарнізону. Нягледзячы на нечаканасць і перавагу праціўніка, салдаты Арміі Краёвай аказалі супраціўленне і здолелі пратрымацца да прыбыцця дапамогі
Перадумовы Пасля завяршэння польскай абарончай вайны Стаўбцоўскі павет разам з астатнімі памежнымі тэрыторыямі апынуўся пад уладай Савецкага Саюза. У той жа час шырокая Налібоцкая пушча стала прытулкам для чырвонаармейцаў, якім удалося пазбегнуць нямецкага палону, і для яўрэяў, якія ўцяклі з бліжэйшых гета. Гэтыя рыхлыя групы пад кіраўніцтвам савецкіх афіцэраў і камісараў пачалі пераўтварацца ў рэгулярныя партызанскія атрады.
На мяжы 1941/42 гадоў у былым Стаўбцоўскім павеце былі створаны першыя структуры Арміі Краёвай. У адпаведнасці з указаннямі штаба Арміі Краёвай польскае падполле не прадпрынімала сур'ёзных ваенных дзеянняў. Толькі 3 чэрвеня 1943 года на базе Стаўбцоўскага цэнтра Навагрудскай акругі Арміі Краёвай быў арганізаваны Польскі партызанскі атрад, які пачаў сваю дзейнасць атакай на Івянец (19 чэрвеня 1943 г.). Нягледзячы на вялікія страты, панесенныя падчас нямецкай карнай аперацыі ў Налібоцкай пушчы, да канца лістапада 1943 атрад Арміі Краёвай дасягнуў колькасці асабовага складу, эквівалентнага батальёну.
Першапачаткова, адносіны паміж польскімі і савецкімі партызанамі былі добрымі. Але пасля разрыва дыпламатычных адносін СССР з польскім урадам у выгнанні і аслабленнем пазіцый Польшчы ў шэрагах антыгітлетаўскай кааліцыі, яны хутка пагоршыліся. 1 снежня 1943 года было выкрадзена камандаванне польскага батальёна, якое пасля запрашэння палкоўніка Р. А. Сідарка (псеўданім «Дубаў») накіравалася ў штаб Івянецкага партызанскага злучэння для ўдзелу ў ваенным савеце. У той жа час савецкія партызанскія брыгады пачалі раззбройваць і ліквідаваць падраздзяленні без афіцэраў. Некалькі дзясяткаў польскіх салдат былі расстраляныя падчас раззбраення, або забітыя ў палоне. Пяцёра выкрадзеных афіцэраў былі дастаўлены па паветры на другі бок фронту. Астатніх палонных групамі па 3-4 чалавекі перадавалі ў асобныя савецкія партызанскія атрады дзе падвяргалі строгаму нагляду. З чатырохсот чалавек батальёна на свабодзе застаўся толькі прыблізна батальён коннай разведкі з шасцідзесяці чалавек, пад камандаваннем прапаршчыка Здзіслава Нуркевіча (псеўданім «Ноч»). Пазбег палону і намеснік камандзіра батальёна падпаручык Адольф Пільх (псеўданім «Гура»), які прыняў камандаванне ацалелымі салдатамі
Бой
Наступствы
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Бітвы з удзелам Арміі Краёвай Катэгорыя:Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі Катэгорыя:Канфлікты 1944 года Катэгорыя:Май 1944 года Катэгорыя:1944 год у Беларусі