За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Бялыніцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Яўрэяў у раёне забілі ў Бялынічах, ГалоўчынеА. Литин, И. Шендерович. Головчин, история местечка , ЭсьмонахАкт Комиссии Белыничского района Могилёвской области Белорусской ССР по установлению и расследованию злодеяний немецко-фашистских захватчиков и их сообщников от 4 декабря 1944 года (ГАМО, ф. 306, оп. 1, д. 10, с. 58- 59)Гибель местечек Могилевщины. Холокост в Могилёвской области в воспоминаниях и документах. — Могилёв, 2005А. Литин, И. Шендерович. Эсьмоны, история местечка , Ількавічах, Дзевашычах, Заазер’і, Майску і многіх іншых месцах.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета: у Бялынічах (да 12 снежня 1941, 1200 загінулых), Галоўчыне (да снежня 1041, 126 загінулых), Эсьмонах (да ліпеня 1942, 172 забітых).
У Бялыніцкім раёне адзін чалавек быў удастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны». Гэта Цынклета Слесарава, якая выратавала Яўгена Эльмана ў вёсцы ПушчаЯд Вашем. История спасения. Слесарева Цинклета. .
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Бялынічах і Эсьмонах.
Крыніцы
Літаратра
Бялыніцкі раён Катэгорыя:Гісторыя Бялыніцкага раёна