Лэйла Раджабі (, імя пры нараджэнні: Таццяна Ілюшчанка) — беларуская і іранская лёгкаатлетка, штурхальніца ядра, прызёрка чэмпіянатаў Азіі і Азіяцкіх гульняў.
Біяграфія Нарадзілася 18 красавіка 1983 г. у Віцебску. У 2002 годзе яна заняла 5-е месца на чэмпіянаце свету сярод юніёраў і стала сярэбранай прызёркай Кубка Еўропы.
У 2007 годзе выйшла замуж за іранскага спартоўца Пеймана Раджабі, прыняла іслам і змяніла імя на «Лэйла». З таго часу яна выступала за Іран замест Беларусі.
Лэйла Раджабі атрымала бронзавы медаль чэмпіянату Азіі ў 2009 годзе, залаты медаль Азіяцкіх гульняў у памяшканнях у 2009 годзе, чэмпіянат Азіі ў памяшканнях у 2010 годзе, бронзавы медаль чэмпіянату Азіі ў 2011 годзе, сярэбраны медаль чэмпіянату Азіі ў памяшканнях у 2012 годзе, сярэбраны медаль чэмпіянату Азіі ў 2013 годзе і сярэбраны медаль Азіяцкіх гульняў у 2014 годзе. На Алімпійскіх гульнях у Лондане ў 2012 годзе заняла 21-е месца.
Асабістыя рэкорды
Штурханне ядра (у памяшканні): 18/01 м, 25 лютага 2006 года ў Мінску Штурханне ядра (у памяшканні): 17,60 м, 20 студзеня 2012 у Тэгеране (рэкорд Ірана) Штурханне ядра: 18,18 м, 6 ліпеня 2013 г. у Пуне (рэкорд Ірана)
Спасылкі
Лэйла Раджабі - алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com
Зноскі
Катэгорыя:Нарадзіліся 18 красавіка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1983 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебску Катэгорыя:Лёгкаатлеты Беларусі Катэгорыя:Лёгкаатлеты Ірана Катэгорыя:Штурхальнікі ядра Беларусі Катэгорыя:Асобы