За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Горацкага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

У канцы кастрычніка 1941 года нацысты расстралялі апошніх яшчэ жывых габрэяў у вёсках Верашчакі і АльхоўкаИткин Е. «У памятника погибшим» , 12 ліпеня 1942 года ў мястэчку Леніна (Раманава), 19 кастрычніка 1941 года — у мястэчку Горы, 22 сакавіка 1942 года — у вёсцы Напраснаўка і 12 сакавіка 1943 года — у вёсцы Рудкаўшчына.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 6 гета: У гета горада Горкі (жнівень 1941 — 7 кастрычніка 1941) былі закатаваныя і забітыя больш за 2500 чалавек. У гета вёскі Верашчакі (лета 1941 — лета 1942) былі забітыя больш за 100 чалавек. У гета вёскі Горы (лета 1941 — 17 кастрычніка 1941) былі забітыя больш за 200 чалавек. У гета вёскі Леніна (Раманава) (канец ліпеня 1941 — восень 1941) былі забітыя каля 200 чалавек. У гета вёскі Напраснаўка (канец ліпеня 1941 — 22 сакавіка 1942) былі забітыя больш за 300 чалавек. У гета вёскі Рудкаўшчына (канец ліпеня 1941 — 12 сакавіка 1943) былі забітыя некалькі дзясяткаў чалавек.

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Горках, Верашчаках, ГорахЛившиц В. М. «Шло в бессмертье горецкое гетто…» , Напраснаўцы і РудкаўшчынеЛитин А., Шендерович И. Рудковщина .

Крыніцы

Літаратура

Горацкі раён Катэгорыя:Гісторыя Горацкага раёна