Пётр Сяргеевіч Арцёмаў (нар. , в. Воткіна, Калужская вобласць, Расія) — беларускі мастак.
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Воткіна Калужскай вобласці, Расія. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1969 годзе. Удзельнік мастацкіх выставак з 1970 года. Галоўны мастак Барысаўскага крыштальнага завода імя Ф. Дзяржынскага з 1970 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1977 года. Жыве ў г. Барысаве.
Творчасць Працуе ў галіне мастацкага шкла. Асноўныя творы: дэкаратыўны камплект «Ранішняя раса», вазы «Раніца», «Пярсцёнкі», сталовы сервіз «Хлебасольны», набор «Адуванчык», набор ваз «Бярэзіна», набор дэкаратыўных бутляў «Трапезны». Творы знаходзяцца ў фондах БСМ і Нацыянальнай мастацкай галерэі Беларусі.
Узнагароды Узнагароджаны сярэбраным і бронзавым медалямі ВДНГ СССР.
Сям'я Верагодна, муж мастачкі Таццяны Арцёмавай.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі па шкле Беларусі