Віктар Кірылавіч Барабанцаў (нар. , г. Гомель) — беларускі жывапісец, педагог.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Гомелі. Скончыў у 1968 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1978 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў М. Залознага, Г. Вашчанкі, У. Стальмашонка. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1983 года. Жыве ў г. Мінску.

Творчасць Працуе ў галіне станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу. Асноўныя творы: партрэты Л. Давідовіч, В. Елізар’ева, Н. Шчаснай, «Маці», Ц. Пархуты, Н. Пяюна; карціны «М. Гусоўскі», «Абуджэнне» (К. Каліноўскі, В. Урублеўскі), «Выклік кінуты» (С. Будны), «Кірыла Тураўскі»; «Тут была вёска», «Эвакуацыя», «Пакінуты двор», «Трывожны крык»; трыпціх «Зона»; фрэскі «Сынам зямлі беларускай», мазаіка «Партрэты асветнікаў», вітражы «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», энкаўстыка «На Купалле».

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ і Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Літаратурным музеі М. Багдановіча, музеі К. Чорнага ў Цімкавічах, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, карціннай галерэі г.п. Брагіна, Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Узнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1991), прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2001).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі-манументалісты Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XXI стагоддзя