Кімчхон () — горад у правінцыі Кёнсан-Пукта, Паўднёвая Карэя. Размешчаны на галоўнай магістралі краіны — аўтадарозе Сеул-Пусан.
Гісторыя У эпоху Самхан на тэрыторыі сучаснага Кімчхона размяшчаліся племянныя саюзы пад назвай Камунгук і Чуджомагук, якія ў часы Трох дзяржаў былі аб’яднаны дзяржавай Сіла ў адзіную адміністрацыйную адзінку Камунджу, якая падчас Аб’яднанай Сілы была павышана ў статусе да павета і стала называцца Кэрэнгун (павет Кэрэн). Паступова разрастаючыся і ўбіраючы ў сябе суседнія паселішчы, Кэрэн праіснаваў да 1914 года, калі быў злучаны з навакольнымі тэрыторыямі, утварыўшы Кімчхонгун (павет Кімчхон). У 1949 годзе Кімчхон атрымаў статус горада (сі). З тых часоў горад перажываў невялікія адміністрацыйныя рэформы і мяняў свае межы (апошняе змяненне адбылося ў 2000 годзе).
Геаграфія Кімчхон размешчаны ў заходняй частцы правінцыі Кёнсан-Пукта. На захадзе і поўдні мяжуе з правінцыямі Кёнсан-Намда і Чхунчхон-Пукто, на поўначы — з Санджу, на ўсходзе і паўднёвым усходзе з Кумі, а на паўднёвым захадзе — з Сонджу. Ландшафт пераважна горны. Праз горад праходзіць найбуйнейшая транспартная артэрыя краіны — аўтамагістраль Кёнбу, якая злучае Сеул і Пусан.
Турызм і славутасці У Кімчхоне размешчаны шэраг гістарычных і культурных славутасцяў, асноўныя з якіх ўключаюць:
Будыйскі манастыр Чыкчыса (V стагоддзе) Будыйскі манастыр Чхан’амса (IX стагоддзе) Свяцілішча Судоам (IX стагоддзе) Парк скульптур на рацэ Чыкчычхон
Гарады-пабрацімы
Сімвалы Кветка: сліва Птушка: шэрая чапля Дрэва: хвоя Маскот: вінаградзінкі Сэгомі і Тальгомі, персаніфікуюць галоўную галіну сельскай гаспадаркі павета — вырошчванне вінаграду.
Крыніцы
Спасылкі
Страница города в вики-энциклопедии Galbijim
Катэгорыя:Гарады Паўднёвай Карэі